У Пінску на вуліцы Багдановіча ўвечары 16 красавіка загарэўся аўтамабіль Audi-100, 1988 года выпуску, які належыць 44-гадовай мясцовай жыхарцы.

Пажар справакаваў выбух газавай сістэмы, усталяванай у аўтамабілі, у выніку чаго машына была знішчана. Акрамя гэтага, выбухная хваля выбіла два акны ў доме гаспадыні аўтамабіля і тры акны ў суседскім доме. Да прыезду ратавальнікаў падпаленую машыну пачаў тушыць 37-гадовы сусед. Падчас тушэння, а таксама пасля выбуху газавай устаноўкі ён атрымаў апёкі рознай ступені цяжкасці. Пацярпелы быў шпіталізаваны з апёкавымі траўмамі 1—3 ступені (агулам пацярпела 13% цела). Абставіны ўзгарання аўтамабіля вызначаюцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?