Ізраільская авіякампанія «Аркіа» з 18 красавіка пачынае выконваць палёты па маршруце Тэль-Авіў — Мінск — Тэль-Авіў, паведамілі ў дэпартаменце па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі.

«Авіякампанія будзе выконваць некалькі рэгулярных рэйсаў на тыдзень», - адзначылі прадстаўнікі дэпартамента.

Як удакладнілі ў Нацыянальным аэрапорце Мінск, пасажыры змогуць лётаць у панядзелак і пятніцу з беларускай сталіцы ў аэрапорт Бэн-Гурыёна Тэль-Авіва з магчымасцю наступных стыковак на ўнутраныя рэйсы ў Эйлат і Хайфу. З ліпеня ізраільскі авіяперавозчык плануе выконваць дадатковы рэгулярны рэйс па серадах.

Да гэтага часу з Мінска ў Тэль-Авіў рэйсы выконвала толькі айчынная авіякампанія «Белавія».

Ізраільская авіякампанія «Аркіа», якая размяшчаецца ў аэрапорце імя Бэн-Гурыёна, заснавана ў 1949 годзе. Гэта другі (пасля «Эль Аль») па велічыні авіяперавозчык ў Ізраілі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?