Прэс-служба Упраўлення МУС Расіі па Бранскай вобласьці не пацвердзіла факт арышту стваральніка сайта 1863x.com, які працаваў пад псеўданімам John Silver.

Сёння расейскі прапагандысцкі рэсурс «Спутник и погром» паведаміў, што Джон Сільвер быў затрыманы 23 студзеня ў Бранскай вобласці пры перасячэнні расійска-ўкраінскай мяжы і яго сапраўднае імя — Эдуард Аляксандравіч Пальчыс. Расійскае выданне адзначала, што гэтую інфармацыю пацвердзілі ў прэс-службе Упраўлення МУС Расіі па Бранскай вобласці.

Між тым у прэс-службе Упраўлення МУС па Бранскай вобласці карэспандэнту Свабоды заявілі, што нічога не ведаюць пра затрыманне беларускага грамадзяніна і ніякай інфармацыі аб гэтым не распаўсюджвалі. У прэс-службе бранскай паліцыі таксама выказалі здагадку, што рэсурс «Спутник и погром», які спасылаўся на іх ведамства, памыліўся.

Стваральнік сайта 1863x.com хаваўся пад псэўданімам Jhon Silver, вёў сайт-блог, матэрыялы якога папулярызаваў праз сацыяльныя сеткі. Тэматыка сайта — «выкрыццё мітаў, на якіх трымаецца пракрамлёўская ідэалогія ў Беларусі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?