Пра гэта агенцтву «Інтэрфакс‑Украіна» паведамілі ў прэс‑службе Галоўнага ўпраўлення МНС краіны ў Крыме.
Украінскі верталёт Мі‑8 разбіўся раніцай у панядзелак у Чорным моры. На яго борце знаходзіліся 17 працаўнікоў «Чарнаморнафтагазу» і 3 чальцы экіпажу.
На месцы загінулі 19 чалавек, адзін пасажыр сканаў праз некалькі гадзінаў ад атрыманых траўмаў.