Цыклон са Скандынаўскага паўвострава прынясе ў Беларусь у першую палову тыдня прахалодныя і вільготныя паветраныя масы з поўначы Еўропы. Пра гэта распавёў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметцэнтра Дзмітрый Рабаў.

У аўторак, 19 красавіка, ноччу будзе пераважна без ападкаў, днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах магчымы навальніцы. Тэмпература ноччу +1 + 7°С, пры праясненнях 0 — -2°С; днём +9 — +15°С.

У сераду ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег). Раніцай і днём месцамі ўзмацненне ветру парывамі да 15—20 м/с. Тэмпература ноччу +1 — 6°С, пры праясненнях 0 — -2°С; днём ад + 4°С па поўначы да + 11°С па паўднёвым усходзе.

У чацвер, 21 красавіка, ноччу месцамі, днём пераважна па ўсходняй палове кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег). Ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі ўзмацненне ветру парывамі да 15—20 м/с. Тэмпература ноччу -3 — + 3°С, днём +4 — +11°С.

У пятніцу, праз краіну будзе праходзіць чарговы атмасферны фронт з Балтыйскага мора і прынясе ноччу месцамі, днём на большую частку тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, па паўночным усходзе з мокрым снегам. Тэмпература ноччу -3 — +4°С, днём +6 — +13°С, па поўдні да +15°С.

У выходныя характар надвор'я істотна не зменіцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?