Сітуацыя ў эканоміцы застаецца складанай, але кіраванай. Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў 18 красавіка падчас справаздачы ўрада, Нацыянальнага банка, аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця за першы квартал 2016 года і мерах па павышэнні эфектыўнасці эканомікі.

«Нам пакуль не ўдаецца ў поўнай меры выйсці на траекторыю аднаўлення эканамічнага росту, — падкрэсліў прэм'ер-міністр. — У той жа час забяспечваецца макраэканамічная стабільнасць, нягледзячы на рынкавыя ваганні валютнага курсу — за квартал курс даляра зрушыўся з Br18,5 тыс. рублёў да Br22 тыс., цяпер паказчык складае Br19,8 тыс.». Тым не менш, па словах Андрэя Кабякова, гэта не выклікала ў суб'ектаў гаспадарання, насельніцтва ажыятажнага попыту на валюту і тавары, як здаралася раней.

Прэм'ер-міністр канстатаваў, што за першы квартал баланс пакупкі-продажу валюты насельніцтву станоўчы, попыт суб'ектаў гаспадарання на валюту задаволены ў поўным аб'ёме.

«Пры гэтым інфляцыя не пайшла следам за курсам, — адзначыў Андрэй Кабякоў. — Пацвердзілася тэндэнцыя 2015 года, калі эканамічнымі мерамі ўдалося спыніць сінхроннасць прытрымлівання адзін за адным дэвальвацыі і інфляцыі». Пры дэвальвацыі беларускага рубля ў першым квартале да кошыка валют на ўзроўні 12,7% (гадавое прагнознае значэнне 9,7%) інфляцыя склала 5,7% і толькі ненашмат перавысіла пяціпрацэнтны прагноз на першы квартал».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?