Падатковая выявіла больш за 100 мінчукоў пажылога ўзросту — уладальнікаў элітных аўтамабіляў, паведаміў начальнік інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах (МПЗ) па Мінску Андрэй Сабалеўскі на аператыўнай нарадзе ў Мінгарвыканкаме.

У I квартале падатковая служба прааналізавала даходы грамадзян, якія набывалі дарагія аўтамабілі. У вынікі выяўлены факты рэгістрацыі транспартных сродкаў на людзей сталага ўзросту.

«Так, два аўтамабілі Bentley аформлены на грамадзян 1941 года нараджэння, а ўладальніцай Porsche з'яўляецца грамадзянка 1935 года нараджэння. Усяго ў поле зроку падатковых органаў трапіла больш за 100 чалавек — гэта ўладальнікі транспартных сродкаў элітных марак: Bentley, Maserati, Lamborghini, Porsche (2015 года выпуску), Jaguar, Maybach, Aston Martin, Ferrari, Rolls-Royce», - сказаў начальнік інспекцыі.

Паводле яго слоў, трэць інфармацыі ўжо адпрацаваная, грамадзянам прад'яўлена да выплаты больш за 200 млн рублёў. Астатнія пакупнікі таксама ў бліжэйшы час будуць правераныя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?