Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў намесніка генеральнага сакратара ААН, адміністратара Праграмы развіцця ААН (ПРААН) Хелен Кларк і памочніка Генеральнага сакратара ААН, памочніка адміністратара ПРААН, дырэктара рэгіянальнага бюро па краінах Еўропы і СНД Джыхан Султанаглу ордэнам Францыска Скарыны. Лукашэнка падпісаў адпаведны ўказ.
Як паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы, гэтую ўзнагароду Кларк і Султанаглу атрымалі за значны асабісты ўклад у развіццё супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і ААН па правядзенні комплекснай рэабілітацыі і забеспячэнні ўстойлівага развіцця раёнаў, якія пацярпелі ў выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.
0
0
0
0
0
0