Паліцыя Ірана стварае спецыяльнае падраздзяленне, супрацоўнікі якога пад выглядам звычайных грамадзян будуць сачыць за паводзінамі жыхароў на вуліцах Тэгерана.

Адна з асноўных задач гэтай паліцыі нораваў — адсочванне таго, наколькі старанна жанчыны выконваюць на вуліцы прадпісанне пакрываць галаву.

У іранскай сталіцы за паводзінамі жыхароў будуць назіраць 7000 агентаў.

Па словах генерала Хусэйна Саджадінія, «патрулі будуць супрацьстаяць няяўным парушэнням парадку». У тым ліку, па словах генерала, паліцыя нораваў будзе звяртаць асаблівую ўвагу на парушальніц парадку, у якіх хіджаб прысутнічае выключна сімвалічна.

Таксама парушэннем лічыцца, калі жанчына зняла хустку з галавы, знаходзячыся ў аўтамабілі. Акрамя гэтага, патрулі павінны не дапускаць прыставанне да жанчын на вуліцах і не дапускаць шумных сходаў.

Новая паліцыя нораваў, як паведамляецца, не павiнна адкрыта ўмешвацца ў сітуацыю, аднак агенты павінны збіраць інфармацыю і паведамляць пра парушальнікаў у іншыя паліцэйскія падраздзяленні.

З часоў ісламскай рэвалюцыі вось ужо 35 гадоў жанчынам у Іране забаронена пакідаць дом без хусткі на галаве.

Пытанне аб нашэнні хіджабаў выклікае бурныя дэбаты ў краіне, прычым прыхільнікі хіджабаў таксама даволі шматлікія і пакуль не гатовыя здаваць пазіцыі.

Журналістка з Ірана Масіх Алінеджад заснавала групу ў фэйсбуку, дзе ў знак пратэсту супраць нашэння хіджаба жанчынам прапануецца размяшчаць свае фатаграфіі без ісламскіх хустак.

Кампанію супраць правіла, які абавязвае іранскіх жанчын накрываць галаву, падтрымалі і іншаземкі.

Анлайн-рух My Stealthy Freedom («Мая таемная свабода») пачаў кампанію супраць хіджаба два гады таму: група заклікала турыстак, якія вырашылі наведаць Іран, сфатаграфавацца там без галаўнога ўбору і выкласці гэтыя фатаграфіі ў сеціва.

З таго часу ў сеціве з'явіліся дзясяткі фотаздымкаў іранскіх жанчын, якія, рызыкуючы арыштам, зняліся на людзях без хіджаба.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?