Грамадства158158

У Віцебску затрыманы баец «Азова» «Тэрор-Машына»

Як стала вядома «Нашай Ніве», некалькі дзён таму затрымалі беларускага байца батальёна «Азоў», 20-гадовага віцебчука Стаса.

Гэтую інфармацыю пацвердзілі ў «Азове».

Прозвішча Стаса мала каму вядомае, у «Азове» ён служыў пад пазыўным «Беларус» і не афішаваў сябе, не даваў інтэрв'ю. 

Але сярод саслужыўцаў меў вялікі аўтарытэт праз сваю бескампраміснасць.

«Беларус» у цэнтры.

«Ён заўсёды быў на перадавой, бескампрамісны, смелы», — так нам яго апісалі ў «Азове».

«Ён збіраўся ехаць у Беларусь, казаў, што яму тут усё абрыдла, хоць і кіраваў тут узводам маладых. Казаў, маўляў, я не магу, як хачу дахаты. Яго адгаворвалі, канечне, казалі: табе ж канец там. Але ён, можа, думаў, што яго не пазнаюць і не пасадзяць. І праўда, дні чатыры ён выходзіў на сувязь з Беларусі, а потым усё, знік. Яшчэ праз дзень паведаміў, што яго «прынялі», і ўся інфармацыя, якая можа ісці цяпер ад яго імя, будзе правакацыяй», — распавялі нам таксама ў «Азове».

Дарэчы, мінулым летам, падчас размовы з карэспандэнтам «Нашай Нівы», інструктар трэніровачнай базы «Азова» з пазыўным «Іваноў» узгадваў пра «Беларуса», адзначаючы, што той стаў легендай у батальёне. 

«Таксама цяпер на ўсходзе ваюе хлопец з вашых, не памятаю пазыўны, — апісваў яго «Іваноў». — Карацей, ён выбіў сабе на галаве татуіроўку «Тэрор-машына»  і наводзіць жах на «сепараў». Хлопцы казалі, што падчас бою ў Шырокіне армія адступала і пакінула боекамплект. Дык калі «Азоў» наступаў, то гэты беларус некалькі тысяч патронаў адзін выстральнуў, адцягваючы на сябе агонь «сепараў», пакуль нашыя іх з бакоў абыходзілі. Потым палонныя казалі, што яны думалі, што там чалавек 10 па іх страляе — так хутка «тэрор-машына» пазіцыі мяняў. Пры гэтым яму гадоў 20, здаецца».

Са старонкі «Беларуса» «УКантакце» вынікае, што той прытрымліваўся неанацысцкіх поглядаў. 

На грудзях у яго набіта 88 — гэта лічбавая абрэвіятура, якая азначае «Хайль Гітлер». 

З іншага боку — герб асаблівага батальёну СС «Дзірлевангер». 

За часамі Трэцяга Рэйху ў гэты батальён набіралі злачынцаў-рэцыдывістаў наўпрост з турмаў.

На тэрыторыі Беларусі байцы СС «Дзірлевангер» вылучаліся крайняй жорсткасцю, узяўшы ўдзел у дзясятках карных аперацый.

У прыватнасці, менавіта СС «Дзірлевангер» праводзіў аперацыю «Чароўная флейта», мэтай якой было «забіць волю да супраціву» ў мінчукоў і вывезці дужэйшых на прымусовыя работы ў Германію. 

Апроч таго, у «заслугах» гэтага батальёну — тысячы жыццяў беларусаў.

ССаўцы «Дзірлевангера» выразалі ў Заходняй і Цэнтральнай Беларусі цэлыя вёскі, спальваючы жыхароў. 

Лазараў Бор, Глухое Пярхурава, Любажанка, Валкоўшчына, Подар: гэтыя і дзясяткі іншых мястэчак не падняліся з попелу праз зверствы тых, хто на сваіх кіцелях насіў той жа самы знак, што і 20-гадовы Стас на сваёй скуры.

Апроч таго, «УКантакце» азовец «Беларус» мае нікнэйм сугучны з імём аднаго з брыгадэфюрэраў СС.

Пакуль невядома, якое абвінавачванне яму можа быць высунута.

Каментары158

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Амерыканцы дабіліся вызвалення Юрыя Зянковіча. Ён быў прысуджаны да 11 гадоў зняволення18

Амерыканцы дабіліся вызвалення Юрыя Зянковіча. Ён быў прысуджаны да 11 гадоў зняволення

Усе навіны →
Усе навіны

Праз два тыдні ў Мінску пачнуць адключаць гарачую ваду. Глядзіце адрасы

У Польшчы затрымалі беларуса з пісталетам — ён сказаў, што едзе ваяваць у Беларусь2

Стала вядома асоба беларуса, якога падазраваюць у выбуху ў Ханты-Мансійску2

Эканаміст Дзмітрый Крук дае песімістычны прагноз для беларускага бізнэсу. У прадпрымальнікаў тры варыянты

Каго прымуць у ЕС у найбліжэйшыя гады?1

Аб'яднаны пераходны кабінет Беларусі хочуць прызнаць «тэрарыстычнай арганізацыяй»1

У кадр зноў трапіла, якім памерам шрыфта для Лукашэнкі друкуюць выступы, каб ён бачыў19

У Расіі за падрыхтоўку дыверсіі супраць расійскага вайскоўца затрыманы беларус

Беларускі трэнер расказаў, якую смешную задачу яму паставілі ў чэмпіянаце Кітая па хакеі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Амерыканцы дабіліся вызвалення Юрыя Зянковіча. Ён быў прысуджаны да 11 гадоў зняволення18

Амерыканцы дабіліся вызвалення Юрыя Зянковіча. Ён быў прысуджаны да 11 гадоў зняволення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць