На таргах на БВФБ у Мінску 19 красавіка даляр ЗША апусціўся на 371 рубель да 19 842 беларускіх.

Еўра знізіўся на 366 рублёў да 22 471 беларускіх.

Расійскі рубель вырас на 7,11 да 302,41 беларускага.

Учора даляр на таргах у Мінску вырас на 306 рублёў, а еўра — на 421 рубель. Гэта тлумачылася аслабленнем расійскага рубля ў выніку падзення цэнаў на нафту. Але ўвечары ў панядзелак расійскі рубель адваяваў страчаныя пазіцыі.

Сёння раніцай, па стане на 12:28, бараль нафты Brent таргуецца па 43,39 даляра. Біржавы курс даляра упаў ніжэй за 66 расійскіх рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0