Сёньня ўначы ў Дэнвэры прайшоў трэці матч чвэрцьфінальнай сэрыі Кубку Стэнлі між «Каларада Эвэланш» і «Дэтройтам Рэд Уінгз».

«Лавіны» прайгралі трэці матч запар. Гэтым разам зь лікам 3:4 (1:2, 1:2, 1:0).

Беларус Руслан Салей вызначыўся галявым пасам. На пятай хвіліне 3‑га пэрыяду «Каларада» скараціла лік да мінімуму — 3:4, але зрабіць большага ня здолела.

Такім чынам лік у сэрым стаў 0:3 на карысьць «Дэтройту» і, каб трапіць у фінал Заходняй канфэрэнцыі (паўфінал Кубк Стэнлі), «чырвоным крылам» дастаткова адзін раз перамагчы. «Каларада», наадварот, трэба выйграць чатыры гульні запар. У гісторыі Кубку Стэнлі рэдка каму ўдавалася выйсьці ў наступны этап, саступаючы 0:3.

Наступная гульня пройдзе таксама ў Дэнвэры, 1 траўня.

Цікава, што зараз у трох сэрыях з чатырох лік 3:0. «Пітсбург» вядзе з такім лікам у «Нью‑Ёрк Рэйнджэрса», а «Далас» у «Сан‑Хасэ».

Толькі «Манрэаль» саступае ў сваёй сэрыі 1:2 «Філадэльфіі». Прычым чацьвертую гульню «Канадыенс», а значыць браты Касьціцыны, згуляюць сёньня ўначы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0