20—22 красавіка прыродныя ўмовы Беларусі будуць вызначаць атмасферныя франты, а таксама халодныя і няўстойлівыя паветраныя масы з поўначы Еўропы.

20 красавіка чакаецца воблачна з праясненнямі. Ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя ападкі (дождж, магчымы мокры снег). Вецер паўднёва-заходні з пераходам на паўночна-заходні, парывісты, у асобных раёнах да моцнага. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 0.. + 6°С, максімальная днём +6.. + 12°С. Атмасферны ціск уначы будзе слаба падаць, днём — расці.

21 красавіка ноччу месцамі, днём пераважна па ўсходняй палове краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег). Ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі моцны парывісты вецер. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -3.. + 3°С, максімальная днём +4.. + 10°С, па паўднёвым захадзе да +12°С.

22 красавіка на большай частцы тэрыторыі дажджы, па паўночным усходзе з мокрым снегам. Днём месцамі навальніцы. Па паўднёва-заходняй палове моцны парывісты вецер. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -3.. + 3°С, па паўднёвым захадзе +4.. + 6°С, максімальная днём +5.. + 12°С, у паўднёвых раёнах да + 14°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?