Віртуальнае табло на прыпыначных пунктах грамадскага транспарту ў Мінску не будзе працаваць некалькі дзён, паведамілі на дзяржаўным прадпрыемстве «Мінсктранс».
«Па тэхнічных прычынах сэрвіс «Віртуальнае табло на прыпыначных пунктах» часова не працуе», — адзначылі ў «Мінсктрансе».
У цяперашні час спецыялісты «Мінсктранса» высвятляюць прычыны непаладак. «Прадпрыемства прыносіць свае прабачэнні пасажырам і прыкладзе ўсе намаганні для таго, каб ліквідаваць няспраўнасць у самыя кароткія тэрміны», — падкрэслілі суразмоўцы.
На сённяшні дзень на прыпынках транспарту ў сталіцы ўстаноўлена каля 130 табло.