Брэсцкі міжраённы аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку па факце смерці 61-гадовай жыхаркі абласнога цэнтра, паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Брэсцкай вобласці Марына Дранькова.

Трагедыя адбылася сёння раніцай. Прыкладна ў 9 гадзін паблізу шматпавярховага жылога дома было знойдзена цела жанчыны з прыкметамі падзення з вышыні. Ваяўлена, што загінулая пражывала ў кватэры гэтага дома на 14-м паверсе.

«Пенсіянерка пакінула перадсмяротную запіску з просьбай нікога не вінаваціць у тым, што здарылася. Са словаў блізкіх, у апошні час яна знаходзілася ў дэпрэсіі з-за праблем са здароўем. У момант трагедыі жанчына знаходзілася дома адна. Калі яе муж павёў унучку ў дзіцячы сад, яна спала. Суіцыдальных намераў родным загінулая не выказвала», — дапоўніла прадстаўнік УСК.

Цяпер следчыя высвятляюць усе акалічнасці здарэння. Апытваюцца родныя і знаёмыя загінулай. Прызначаная судова-медыцынская экспертыза.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?