Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка патэлефанаваў незаконна асуджанай у Расіі ўкраінцы Надзеі Саўчанка, якую трымаюць у расійскім СІЗА.

president.gov.ua

president.gov.ua

«Патэлефанаваў Надзеі Саўчанка», — паведамляецца ў фэйсбуку прэзідэнта.

«Асабіста перадаў ёй словы падтрымкі і захаплення… Распавёў ёй падрабязнасці сваёй учорашняй размовы з прэзідэнтам Расіі», — адзначыў Парашэнка.

«Разам з мамай, Марыяй Іванаўнай і сястрой Верай звярнуўся да Надзі з просьбай спыніць галадоўку. Дзякуй табе, што пагадзілася», — заявіў ён.

Парашэнка аргументаваў: «Нават у гэтых умовах павінны зрабіць захады, каб захаваць тваё здароўе».

Як паведамляецца на сайце прэзідэнта, «у адказ Надзея Саўчанка пагадзілася часова спыніць галадоўку».

«Прэзідэнт паведаміў, што гатовы накіраваць свой самалёт у Расію, каб вярнуць Надзею Саўчанка дадому», — інфармуе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

Парашэнка запэўніў, што Украіна робіць усё для вызвалення Саўчанка.

Раней Парашэнка паведаміў, што ў панядзелак, 18 красавіка, пагаварыў з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным пра лёс Саўчанка. «На падставе папярэдніх напрацовак, мне здаецца, што нам удалося ўзгадніць пэўны алгарытм вызвалення Надзеі», — сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?