Амерыканскі штат Юта абвясціў парнаграфію рызыкай для здароўя насельніцтва. Губернатар штата Гэры Герберт заявіў, што змагацца з ёй трэба для «абароны сем'яў і маладых людзей».

Закон не забараняе парнаграфію, але кажа пра неабходнасць барацьбы з уздзеяннем такіх матэрыялаў, а таксама з залежнасцю, якая можа ад іх паўстаць.

У законе гаворыцца, што парнаграфія стварае «нездаровы сэксуальны кантэкст», а таксама спрыяе «гіперсэксуалізацыі падлеткаў і нават дзяцей, якія не дасягнулі палавога выспявання».

***

У 2009 годзе даследаванне Гарвардскай бізнес-школы паказала, што ў Юце самы высокі працэнт падпісчыкаў порна-сайтаў.

Амаль 63 працэнты насельніцтва Юты складаюць мармоны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?