На зборы ў Францыі ў нацыянальная зборнай Беларусі па веславанні на байдарках і каноэ прайшлі ператрусы. Пра гэта на сустрэчы з журналістамі распавёў галоўны трэнер каманды Уладзімір Шантаровіч.

Па яго словах, ператрус ініцыявала антыдопінгавае агенцтва Парыжа. Пракурор горада Ажэн дазволіў ператрус з прыцягненнем паліцэйскіх сіл. Гэткім чынам французы меркавалі знайсці забароненае допінгавае рэчыва — мельдоній.

Ператрусы адбыліся 12 красавіка. Ніякага мельдонію прадстаўнікі французскай антыдопінгавай лабараторыі разам з паліцыяй і жандарамі не знайшлі. Увечары таго ж дня прайшлі допыты спартоўцаў. «Прычым нашых вядучых атлетаў спрабавалі справакаваць, каб яны прызналіся ва ўжыванні забароненага прэпарата. Я ў прафесійным спорце больш за 40 гадоў і ніколі ні з чым такім не сутыкаўся. Раней сам толькі па тэлевізары бачыў, як група сілавікоў ўваходзіць у які-небудзь прытон. Нешта падобнае было цяпер і ў Францыі», — перадае БЕЛТА словы Шантаровіча.

Трэнер назваў выпадак правакацыяй, накіраваная на адхіленне зборнай па веславанні на байдарках і каноэ ад удзелу ў будучай Алімпіядзе.

Шантаровіч кажа, што мельдоній у камандзе ўжывалі да таго, як ён быў забаронены — да кастрычніка 2015 года.

Пасля вяртання з Францыі нацыянальная зборная Беларусі па веславанні на байдарках і каноэ працягне падрыхтоўку да будучага сезону ў Брэсце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0