Яшчэ тры тыдні таму лідэру Аб’яднанай грамадзянскай партыі прыйшло запрашэньне ад імя былога Дзяржсакратара ЗША Мадлен Олбрайт наведаць у якасьці госьця зьезд Дэмакратычнай партыі гэтай краіны.

Зьезд мае адбыцца з 24 па 28 жніўня ў Дэнвэры (Каларада). Найхутчэй, што менавіта ў гэтыя дні вызначыцца кандыдат ад дэмакратаў на пасаду прэзыдэнта ЗША.

«Запрашэньне ёсьць, падзея вельмі цікавая і інтрыгоўная. Адзіная акалічнасьць, якая можа мне перашкодзіць узяць удзел у гэтым мерапрыемстве статус невыязнога з краіны», — кажа Анатоль Лябедзька.

Пару дзён таму Лябедзька зьвяртаўся ў пракуратуру, каб даведацца, што новага ў ягонай крымінальнай справе, але ніякіх зрухаў там няма, таму палітыку па‑ранейшаму забаронены выезд з краіны. Адправіць у Дэнвэр некага з чальцоў партыі Лябедзька таксама ня можа, бо ўсе запрашальнікі імянныя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?