У Беларусі на 21 красавіка метэаролагі прагназуюць неспрыяльную метэаралагічную з'яву, якая класіфікуецца як аранжавы ўзровень небяспекі.

Будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі прагназуюцца кароткачасовыя ападкі — дождж і мокры снег. Вецер паўночна-заходні 6—11 м/с, у многіх раёнах парывы да 15—20 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 2 да плюс 3 градусаў. Днём будзе 5—10 вышэй за нуль, па паўднёвым захадзе — плюс 11—13 градусаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?