Еўрапейская камісія (ЕК) афіцыйна прапанавала Украіне адмену візавага рэжыму. Пра гэта ў сераду, 20 красавіка, заявіў у Бруселі афіцыйны прадстаўнік ЕК Маргарыціс Схінас.
«Еўракамісія сёння прапануе бязвізавы рэжым для грамадзян Украіны», — сказаў ён.
Зараз прапанову ЕК, унесеную нягледзячы на вынікі рэферэндуму ў Нідэрландах, павінна ўхваліць большасць краін — членаў ЕС і Еўрапейскі парламент.
Паводле інфармацыі Reuters, дакумент будзе змяшчаць пункт, згодна з якім ЕС зможа аднавіць візавы рэжым у выпадку наплыву мігрантаў.
0
0
0
0
0
0