Судовыя выканаўцы Савецкага раёна канфіскуюць маёмасць прадпрымальніка і грамадзянскага актывіста Алеся Макаева, які не сплаціў штрафы, што яму прысудзілі за ўдзел у несанкцыянаваных акцыях, і мае запазычанасць перад рынкам «Ракаўскі кірмаш» за няплату арэнды.

Як распавёў Алесь Макаеў, гэты тавар (у асноўным сантэхніка) быў арыштаваны адміністрацыяй рынку «Ракаўскі кірмаш», дзе прадпрымальнік арандаваў шапік. Адразу ж пасля Новага года яго пазбавілі гандлёвага месца, бо ў яго была запазычанасць па аплаце арэнды. Да гэтай запазычанасці дадаліся яшчэ і штрафы за ўдзел у несанкцыянаваных акцыях, якія Макаеў не сплаціў.

«20 красавіка на кватэру па вуліцы Багдановіча, дзе я пражываю, прыехалі судовыя выканаўцы з прадстаўнікамі крамы «Канфіскат», загрузілі ў машыну мыйкі, змяшальнікі, змеевікі на агульную суму 47 мільёнаў рублёў — колькі ўмясцілася ў аўтамабіль. Драбязу не сталі апісваць. Да іх дайшлі тры пратаколы (за студзень і люты) на 30 мільёнаў, а ўсяго на мяне складзена каля дзясятка пратаколаў. Так што пратаколы яшчэ будуць даходзіць».

Гэта ўжо не першая спроба канфіскаваць тавар Алеся Макаева: судовыя выканаўцы прыходзілі да прадпрымальніка і грамадскага актывіста яшчэ 15 красавіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?