Грамадства7878

«Гэта неахайнасць журналіста, чыстая!»: АНТ пакарае журналіста, які пусціў у эфір ахінею віцэ-прэм'ера Калініна

Сёння беларускі інтэрнэт смяецца са словаў віцэ-прэм'ера Анатоля Калініна, якія трапілі ў эфір дзяржаўнага каналу АНТ.

У кароткім фрагменце інтэрв'ю Калінін выказаўся так заблытана, што гэта стала нагодай для жартаў.

«Большасць нашых грамадзян карыстальнікаў ІТ-тэхналогіямі і інтэрнэт-рэсурсам з 9,5 мільёна грамадзян маюць абаненцкае прыкладанне і карыстанне каля 13 мільёнаў нашых грамадзян. Гэта сведчыць аб тым, што створаны рэсурс, які дазваляе любому карыстальніку выкарыстоўваць самыя сучасныя трафікі для ўкаранення інтэграцыі і развіцця сваіх магчымасцяў попыту інтарэсаў», — сказаў Калінін.

Як такі запіс папаў у эфір?

Пра гэта «Нашай Ніве» расказаў дырэктар інфармацыйнага вяшчання АНТ Руслан Паддубскі.

«Журналіст прыехаў са здымак за дзве хвіліны да эфіру. Не да канца адгледзеўшы відэа, ён змантаваў яго, выдаў. І праз тое, што бракавала часу, не было магчымасці яго прагледзець, праверыць. У нас жа звычайна відэа правяраецца выпускаючым рэдактарам. Гэтую памылку заўважылі, калі было ўжо позна», — сказаў Паддубскі.

«Віцэ-прэм'ер не пакрыўджаны. Гэта працоўныя моманты, ён усё разумее», — дадаў Паддубскі і адзначыў, што сёння Калінін прыйдзе на АНТ і дасць інтэрв'ю Рыгору Кісялю [старшыня праўлення АНТ — НН], у якім патлумачыць сэнс сваіх словаў.

«Гэта неахайнасць журналіста, чыстая! Што з усяго інтэрв'ю выбралі менавіта некарэктную частку. І нейкія дысцыплінарныя меры да яго безумоўна будуць прынятыя, бо гэта парушэнне вытворчай дысцыпліны», — падсумаваў Паддубскі.

Каментары78

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Разагнаць дармаедаў! Аддаць людзям зямлю!» Трактарыст з Хойнікаў, які цяпер жыве ў Латвіі, параўнаў сельскую гаспадарку там і ў нас13

«Разагнаць дармаедаў! Аддаць людзям зямлю!» Трактарыст з Хойнікаў, які цяпер жыве ў Латвіі, параўнаў сельскую гаспадарку там і ў нас

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін заявіў, што гатовы сустрэцца з Зяленскім, але падпісваць з ім нічога не будзе9

У Кітаі жанчына выжыла пасля 22-х удараў нажом дзякуючы грудным імплантам

У Польшчы на беларуса напаў рабаўнік проста на вуліцы4

У Беларусі значна скарацілася колькасць абортаў

Супрацьбункерная бомба ЗША: што пра яе вядома і ці сапраўды яна можа разбурыць ядзерныя бункеры Ірана?2

Работа беларускага кампазітара стала альбомам тыдня ў Аўстраліі2

Міністр адукацыі прызнаў за бацькамі права купляць школьную форму дзе заўгодна1

У сабакі, закапанага жыўцом у лесе пад Светлагорскам, аб'явілася гаспадыня1

Пасля адхілення Іранам ультыматуму Трампа ЗША пасылаюць на Блізкі Усход трэці авіяносец3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Разагнаць дармаедаў! Аддаць людзям зямлю!» Трактарыст з Хойнікаў, які цяпер жыве ў Латвіі, параўнаў сельскую гаспадарку там і ў нас13

«Разагнаць дармаедаў! Аддаць людзям зямлю!» Трактарыст з Хойнікаў, які цяпер жыве ў Латвіі, параўнаў сельскую гаспадарку там і ў нас

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць