Пракуратура Мінска санкцыянавала заключэнне пад варту матацыкліста, які падазраецца ў здзяйсненні ДТЗ у цэнтры Мінска, у якім цяжкія траўмы атрымаў супрацоўнік ДАІ, паведаміла старшы памочнік пракурора горада Наталля Косач.

Нагадаем, ДТЗ адбылося раніцай 18 красавіка. Супрацоўнік Дзяржаўтаінспекцыі рукамі спрабаваў спыніць матацыкліста, які выязджаў з праспекта Машэрава на скрыжаванне з праспектам Незалежнасці, і апынуўся на перакрыжаванні разам з ім у момант, калі скрыжаванне перасякала інкасатарская машына. У выніку аварыі абодва атрымалі траўмы, супрацоўнік міліцыі — цяжкія.

Канфіскаваныя і далучаныя да матэрыялаў крымінальнай справы некалькі відэазапісаў, з імі працуюць следчыя. Шэраг сведкаў ужо звязаліся з СК і паведамілі значную інфармацыю пра абставіны здарэння. Следчыя органы працягваюць пошук сведак аварыі, якія могуць паведаміць інфармацыю альбо прадставіць відэазапісы, якія маюць дачыненне да гэтага ДТЗ. Паводле папярэдняй інфармацыі, матацыкліст у момант ДТЗ быў цвярозы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?