Reuters.com
Кошт чэрвеньскіх ф'ючарсаў на нафту паўночнаморскай маркі Brent пераадолеў адзнаку $45. Апошнім разам даражэй нафта каштавала ў пачатку снежня мінулага года.
Па стане на 21:59 бараль Brent таргаваўся на адзнацы $ 45,65, што на 3,4% перавышае ўзровень папярэдняга закрыцця таргоў. Гэта з'яўляецца максімальным значэннем сённяшняга дня. Мінімальным значэннем серады стала адзнака $ 42,82 за бараль.
Рост цэнаў на нафту назіраецца на фоне публікацыі статыстыкі аб запасах у ЗША, якія апынуліся меншымі, чым чакаліся. У ліку пазітыўных фактараў, якія ўплывалі на рост нафты, агенцтва таксама назвала страйк рабочых нафтавых дзяржкампаній Кувейта. Пры гэтым у ноч на сераду стала вядома пра яго заканчэнне.
Цана WTI на нью-ёркскай біржы NYMEX вырасла на 3,27% да $ 43,86, што з'яўляецца максімумам з канца лістапада. Як піша Bloomberg, на рост нафты ўплываюць заявы асноўных вытворцаў нафты пра гатоўнасць працягваць перамовы аб замарозцы здабычы.