Больш за 2 мільярды чалавек пражываюць у рэгіёнах свету, дзе існуе небяспека распаўсюджвання віруса Зіка, гаворыцца ў даследаванні, апублікаваным у часопісе eLife.

Першапачаткова лічылася, што вірус Зіка, які прыводзіць да цяжкіх прыроджаных дэфектаў перадаецца праз укусы адной з разнавіднасцяў маскітаў — Aedes aegypti, або камара жоўталіхаманкавага.

У сувязі з успышкай захворвання, выкліканага гэтым вірусам, у пачатку гэтага года ў шэрагу краін была аб'яўлена надзвычайная сітуацыя.

Апошнія даследаванні паказалі, што распаўсюджванне віруса Зіка не абмяжоўваецца адным арэалам пражывання Aedes aegypti - працэс перадачы захворвання больш складаны.

На картах, апублікаваных у часопісе eLife, імаверная вобласць распаўсюджвання віруса ахоплівае тэрыторыі ад паўночнай Аўстраліі да паўднёвай Азіі, усю цэнтральную і часткі заходняй і паўднёвай Афрыкі, а таксама большую частку Паўднёвай і частка Паўночнай Амерыкі, уключаючы узбярэжжы ЗША.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?