Міністар культуры Сафар Харандзі заклікаў пісьменьнікаў цэнзураваць свае кнігі, калі яны хочуць друкавацца ў Іранскай рэспубліцы.

Як паведамляе аўтарытэтны брытанскі сайт Telegraph.co.uk, міністар просіць цэнзураваць старонкі, якія могуць выклікаць спрэчку.

Гэта тычыцца, перш за ўсё, апісаньняў прыватных стасункаў паміж мужчынам і жанчынай і «кпінаў з рэлігіі — ня важна, Іслам гэта, ці Хрысьціянства».

Іранскія выдаўцы залежаць ад дзяржаўных субсыдыяў на паперу, і кнігі ў першым выданьні рэдка выходзяць колькасьцю больш за 5.000 асобнікаў.

У мінулыя два гады было забароненае выданьне некалькіх новых кнігаў, у тым ліку — апошняга раману Габрыэля Гарсыя Маркэса.

Таксама, па‑за выданьнем застаецца Садэг Хедаят. «Сьляпая сава» Хедаята лічыцца галоўным літаратурным творам Ірана ў ХХ стагодзьдзі.

Антон Тарас

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0