Нафта маркі Brent упершыню з канца лістапада паднялася вышэй за адзнаку ў $ 46 за бараль. Рост каціровак пазітыўна адбіўся на азіяцкіх фондавых пляцоўках.

Па стане на 09:41 бараль Brent каштаваў $ 46,02, што з'яўляецца самай высокай адзнакай з 26 лістапада мінулага года. Тады па ходзе гандлёвай сесіі ў Лондане бараль Brent дасягаў $ 46,32.

Як паведамляе агенцтва Reuters, росту цэнаў спрыяла амерыканская статыстыка. Запасы сырой нафты ў ЗША апынуліся ніжэй прагнозаў экспертаў.

Акрамя гэтага на настроі брокераў паўплывалі чуткі пра тое, што найбуйнейшыя вытворцы нафты могуць зноў правесці сустрэчу для абмеркавання замарожвання ўзроўню здабычы, паведаміў агенцтву аналітык Sumitomo Mitsui Asset Management Масахіра Ічыкава.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?