Платформа для рэалізацыі сацыяльна значных праектаў Talaka.by і таварыства экалагічных арганізацый «Зялёная сетка» аб'яўляюць набор удзельнікаў на конкурс экалагічных праектаў «Зялёнка». Да ўдзелу запрашаюцца актыўныя людзі з экаідэямі ці проста вялікім жаданнем палепшыць экалагічную сітуацыю ў Беларусі (асабліва вітаюцца ўдзельнікі з рэгіёнаў).

У рамках конкурсу ўдзельнікі змогуць сабраць каманду для сумеснай працы над праектам, даведацца, наколькі іх ідэя важная для грамадства, прайсці навучанне ад прафесійных экспертаў. На фінальнай стадыі конкурсу 15 самых перспектыўных і запатрабаваных грамадствам праектаў атрымаюць фінансавую падтрымку ад арганізатараў.

У вас ёсць цікавая экалагічная ідэя? Каб стаць удзельнікам конкурсу «Зялёнка», размесціце яе проста цяпер у інкубатар ідэй на платформе Talaka.by і запоўніце заяўку на ўдзел. Адкрыты прыём ідэй працягнецца да 29 красавіка ўключна. Для праходжання на наступны этап вам неабходна будзе сабраць каманду мінімум з трох чалавек і атрымаць 25 адзнак «гэта важна».

Знаёміцца з падрабязнымі правіламі «Зялёнкі» і сачыць за ўсімі навінамі конкурсу можна на Зялёным партале, сайце Talaka.by, а таксама на сайце Школы экалагічнага актывіста таварыства «Зялёная сетка».

Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся па тэлефонах:

+375291210107 Надзея (таварыства «Зялёная сетка»)
+375291184579 Юлія (платформа «Talaka.by»).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0