Воркшоп: Пераасэнсоўваючы прымусовую працу. Беларускі погляд на Расійскую Імперыю, Савецкі Саюз і нацысцкую Германію

Дата: 22.4.2016, 13.00—19.30

Месца: галерэя «Ў», Мінск, праспект Незалежнасці, 37а.

Арганізацыя: Фелікс Акерман, Нямецкі гістарычны інстытут (Варшава), Інстытут імя Гётэ (Мінск), Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (Вільнюс),

Партнёры: Амбасада Германіі ў Мінску, галерэя «Ў»,

Падтрымка: Erste Stiftung

Мэтай воркшопу, які аб'ядноўвае навукоўцаў з Беларусі, Польшчы, Швецыі і Германіі, з’яўляецца правядзенне дыскусіі па найноўшых даследваннях аб прымусовай працы з фокусам на беларускім досведзе. Няважна «на радзіме» ці ў замежжы – прымусовая праца разглядаецца як сродак пакарання, перавыхавання, эканамічнай эксплуатацыі і фізічнага знішчэння.

Фелікс Акерман (Варшава) адкрые воркшоп прэзентацыяй даследвання пра практыкі пакарання 19 стагоддзя. Ён распавядзе, да якой ступені канцэпцыя прымусовай працы была часткай праграм, накіраваных на рэфармацыю турмаў. Прымусовая праца ў турмах 19 стагоддзя будзе прааналізаваная як частка праграмы мадэрнізацыі.

Ірына Раманава (Мінск) працягне дыскусію пра канкрэтныя практыкі прымусовай працы на прыкладзе сялянаў у сталінскай Беларусі, з фокусам на гісторыю задушэння катэгорыі «кулакоў».

Імке Хансэн (Упсала) прадставіць успрыняцце былых беларускіх прымусовых рабочых і тое, як рэтраспектыўныя наратывы іх вопыту суадносяцца з калектыўнымі інтэрпрэтацыямі прымусовай працы ў Беларусі і Германіі. Аналізуючы вуснагістарычныя інтэрв’ю, яна даследуе тое, як інфарманты інтэгруюць свой вопыт прымусовай працы ў біяграфіі і светаўспрыманне.

Ірына Кашталян (Мінск) падрабязна спыніцца на пасляваенных праблемах адаптацыі былых прымусовых рабочых да жыцця ў Савецкай Беларусі. Напрыканцы дыскусіі да круглага стала далучыцца Гюлай Гюн (Гамбург), якая нядаўна арганізавала выставу пра прымусовую працу ў Гамбургскім музеі працы.

13:00 Уступ Альміры Усманавай і Фрaнка Баўмана: Глабальны рэфармісцкі рух і яго ўплыў на расійскія турмы

14:00 Кава-паўза

14:30 Ірына Раманава (Мінск/Вільнюс): Архіпелаг Кулак. Сялянская каланізацыя перыферыйных частак Савецкага Саюза

15:30 Імке Хансэн (Упсала): Нарацыі былога «Остарбайтэра» і іх адпаведнасць уяўленням у Беларусі і Германіі

16:30 Кава-паўза

17:00 Ірына Кашталян (Мінск): Вяртанне дадому? Былыя прымусовыя рабочыя і іх ацэнка ў Савецкай Беларусі

18:00 Kруглы стол «Паміж памяццю і забыццём? Погляд з 21 стагоддзя на прымусовую працу ў Беларусі і Германіі»

Праф. Ірына Раманава, гісторык, спецыяліст па сацыяльнай гісторыі 20 ст. Прафесар гісторыі ў дэпартаменце гісторыі Еўрапейскага гуманітарнага Ўніверсітэта ў Вільнюсе, дзе яна таксама адказвае за бакалаўрскую і магістранцкую праграмы даследаванняў культурнай спадчыны. Сярод яе даследчых інтарэсаў — штодзённая гісторыя савецкага грамадства 20-х і 30-х гадоў мінулага стагоддзя на перыферыі Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі.

Гюлай Гюн, магістр, гісторык, вывучала еўрапейскія і рэлігійныя даследаванні ў Брэмене, Франкфурце-на-Одэры і Стамбуле. Яна працавала ў Гамбургскім музеі працы як удзельніца праграмы «Культурная разнастайнасць і міграцыя ў музеях» фонда Альфрэда Топфера. З 2015 года працуе праектным менеджарам выставы «Прымусовая праца. Немцы, прымусовыя рабочыя і вайна». Вобласць яе інтарэсаў — крытычная, калектыўная і культурная памяць постміграцыйнага грамадства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0