Маёмасць спявачкі Адэль складае 85 млн фунтаў. Яна з'яўляецца самай забяспечанай жанчынай-музыкам у Вялікабрытаніі, паводле рэйтынгу самых багатых людзей краіны па версіі Sunday Times.

PA

PA

У спісе спевакоў-мільянераў Адэль заняла 30-е месца з 50: за апошні год яе маёмасць павялічылася на 35 млн фунтаў.

Адзіная жанчына-музыка, якая зарабіла больш за Адэль, — ірландка Энія з 91 млн фунтаў.

Адэль таксама ўзначальвае спіс самых багатых маладых музыкаў (ва ўзросце да 30 гадоў).

Спявачцы цяпер 27 гадоў, яе дэбютны альбом, выпушчаны 28 студзеня 2008 года, ужо праз тыдзень пасля выхаду ўзначаліў UK Albums Chart, а пасля атрымаў «плацінавы» статус (гэта значыць разышоўся накладам звыш за 300 тысяч асобнікаў) і быў намінаваны на Mercury Prize 2008 года.

На сённяшні момант у Адэль больш за сто розных узнагарод, уключаючы ордэн Брытанскай імперыі. Таксама спявачка занесеная ў Кнігу рэкордаў Гінэса.

10 самых багатых музыкаў/гуртоў

  • Сэр Пол Макартні і Нэнсі Шэвел — 760 млн фунтаў
  • Сэр Эндру Лойд-Уэбер — 715 млн
  • Гурт U2 — 500 млн
  • Сэр Элтан Джон — 250 млн
  • Сэр Мік Джагер — 235 млн
  • Алівія і Дані Харысан — 220 млн
  • Кіт Рычардс — 220 млн
  • Рынга Стар — 200 млн
  • Майкл Флэтлі — 198 млн
  • Стынг — 185 млн

Поўны спіс заможных людзей Брытаніі будзе апублікаваны ў нядзелю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?