Як адрапартаваў Пуціну камандуючы інжынернымі войскамі Юрый Ставіцкі, гістарычная частка старажытнай Пальміры размініраваная.

Ставіцкі ўдакладніў, што інжынерныя войскі ўжо пачалі займацца размініраваннем жылой часткі горада і аэрапорта. Начальнік Інжынерных войскаў УС Расіі выступіў з адпаведным дакладам праз відэамост Масква—Пальміра, паведамляе »Інтэрфакс». 

«Праведзеная вельмі вялікая праца па абясшкоджванні мін, фугасаў і іншых выбуховых прылад менавіта ў гістарычнай частцы, але трэба будзе яшчэ нямала зрабіць па размініраванні інжынерных збудаванняў, жылой часткі горада», — у сваю чаргу заявіў Пуцін падчас відэамосту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0