Гісторык Алесь Пашкевіч напісаў у сваім фэйсбуку: «Пачытаў пра тое, што «ён хацеў, каб ягонае імя было запісана ў «спрадвечнай беларускай форме». Гэта значыць, без імя па бацьку, што з'яўляецца расійскай традыцыяй».

Мінчук дамогся пашпарта на правільнай лацінцы і без імя па бацьку

«Узяў з паліцы кнігу Наталлі Сліж «Шлюбныя і пазашлюбныя стасункі шляхты Вялікага Княства Літоўскага ў XVI-XVII стст.», адгарнуў на старонцы 538, пачаў чытаць арыгінальны дакумент на старабеларускай мове 1566 г. (залаты век ВКЛ, меджду протчым!):

«Перед нами судьями постановившысе очивисто панъ Грыгореи Юръевичъ Остикъ доброволне и явне перед нами созналъ и оповедилъ онъ восполокъ с п(а)нею Ядвигою Юрьевною Носиловскои бывшею малъжонъкою…»

«Карацей, людзі, што я магу тут сказаць? Набывайце і чытайце кнігі выдавецтва «ARCHE» і іншых беларускіх выдавецтваў, каб не быць у палоне дурных міфаў. І адпаведна з гэтым не траціць часу і сілы на пустое», — рэзюмуе Алесь Пашкевіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?