Пра гэта распавёў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметцэнтра Дзмітрый Рабаў.
У суботу, 23 красавіка, умовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі будзе ў асноўным вызначаць вобласць паніжанага атмасфернага ціску. Па паўночна-ўсходняй палове краіны чакаюцца кароткачасовыя ападкі — дождж, магчымы мокры снег. Тэмпература ноччу -1 — +4°С, днём +7 — +13°С.
У нядзелю надвор'е будзе фармаваць франтальны раздзел, які перамяшчаецца з Заходняй Украіны. Ноччу пераважна па паўднёва-заходняй палове, днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы.
Днём у асобных раёнах навальніцы.
Тэмпература ноччу 0 — +7°С, па паўночным усходзе пры праясненнях да -2°С; днём +8 — +15°С, у паўднёва-ўсходніх раёнах +16 —+19°С.
У сталіцы будзе воблачна з праясненнямі. У суботу невялікія кароткачасовыя ападкі, у асноўным дождж. Тэмпература ноччу +1 + 3°С, днём +9 + 11°С.
У нядзелю раніцай і днём кароткачасовы дождж. Вецер пераменных напрамкаў 4-9 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +2 — + 4°С, максімальная днём +11 — + 13°С.
У пачатку наступнага тыдня тэрыторыя Беларусі будзе знаходзіцца пад уплывам маларухомага франтальнага раздзелу, пры гэтым на ўсход краіны чакаецца паступленне больш цёплых паветраных мас з Чорнага мора.
У панядзелак, 25 красавіка, на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман.
Тэмпература ноччу 0 — +7°С, днём +5 — + 12°С; па ўсходзе ноччу +8 — +10°С, днём +13 — +19°С.