Пасля заключэння дамовы, яна, валодаючы негатыўнай інфармацыяй пра фінансавы стан прадпрыемства, таксама схавала гэта і ад крэдытнага камітэта банка, паведамляе прэс-служба УУС Віцебскага аблвыканкама.

У выніку такіх дзеянняў супрацоўніцы банку была нанесена шкода на суму эквівалентную 925 400 даляраў ЗША.

Судом Кастрычніцкага раёна Віцебска, жанчына была прызнаная вінаватай у злоўжыванні ўладай або службовымі паўнамоцтвамі (частка 3 артыкула 424 КК) і асуджаная да пазбаўлення волі тэрмінам на чатыры гады без канфіскацыі маёмасці

з адтэрміноўкай выканання пакарання на два гады,

з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з арганізацыйна-распарадчымі і адміністрацыйна-гаспадарчымі абавязкамі тэрмінам на два гады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?