33-гадовай дзяўчыне, рэчыцкаму мадэльеру-канструктару і фіналістцы конкурса «Млын моды-2014», патрэбны грошы на лекі і аперацыю. Гаворка ідзе пра суму ў памеры 6,500 тысяч даляраў.

Дзяўчына нарадзілася з цяжкім парокам сэрца: атрэзіяй трыкуспідальнага клапана, а таксама дэфектам міжжалудачкавай перагародкі і агульнага перадсэрдзя.

На працягу жыцця Марына звярталася ў найлепшыя клінікі Мінска і Кіева, якія займаліся кардыяхірургіяй, аднак ёй увесь час адмаўлялі праз складанасць парока і пазней праз павелічэнне лёгкавага ціску (лёгачная гіпертэзія, якая развілася з гадамі праз ускладненні). Толькі цяпер з’явілася магчымасць абследавацца ў Навуковым цэнтры сардэчна-сасудзістай хірургіі імя Бакулева ў Маскве і яго спецыялісты пагадзіліся зрабіць аперацыю Глэна (двунакіраваны кавапульманальны анастамоз).

Для аперацыі і лячэння трэба грошы, бо можа настаць неаперабельны перыяд. У якасці медыцынскіх прэпаратаў патрэбен швейцарскі медпрэпарат «Траклір», які выпускаецца кампаніяй Actelion. Мінімальная цана за 56 таблетак – 2 031 даляраў ЗША. Рынкавая цана таблетак – 3 200 даляраў ЗША.

Без аперацыі парок можа пагоршыцца і дзяўчына не здолее хадзіць, нармалёва дыхаць і жыць больш-менш прымальным жыццём. У выпадку паспяховасці аперацыі Марына здолее жыць паўнапраўным жыццём звычайнага чалавека.

Кошт аперацыі складае 4 500 даляраў ЗША.

Ад безвыходнасці Марына Далгачова звяртаецца да неабыякавых грамадзян з просьбай дапамагчы ўратаваць яе жыццё і зрабіць яе паўнавартасным чалавекам, бо ўласных сродкаў на аперацыю і лячэнне ў яе не хапае.

Дабрачынны рахунак у ААТ «АСБ Беларусбанк», Мінск

Банкаўскі рахунак №30111810300000843901, SWIFT-код AKBBBY2X, БИК 153001795, УНП 100325912, ОКПО 37387991.

- прозвішча, імя, імя па бацьку атрымальніка перавода: Далгачова Людміла Мікалаеўна.

- нумар рахунка атрымальніка перавода:

643900136 у ЦБУ № 323 г. Рэчыца - рублі

974900456 у ЦБУ № 323 г. Рэчыца - еўра

840900094 у ЦБУ № 323 г. Рэчыца - даляры

Электронныя сістэмы аплаты:

WebMoney: R389259879873

EasyPay: 45857523

Яндекс.Деньги: 410012956658756

Марына Далгачова з’яўляецца прыхільніцай Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады). Дапамагала дэмакратычным кандыдатам у трох апошніх выбарчых кампаніях.

БСДП зввяртаецца да неабыякавых грамадзян, а таксама сябраў партыі, распаўсюдзіць дадзеную інфармацыю і пры яе выкарыстанні ў сацыяльных сетках выкарыстоўваць хэштэг SaveLifeofMaryny#

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0