«Манрэаль Канадыянс» братоў Касьціцыных прайграў трэці матч запар у паўфінале ўсходняй канфэрэнцыі «Філядэльфіі Флаерс». Гэтай ноччу «лётчыкі» выйгралі зь лікам 4:2 (0:0, 1:0, 3:2).

Беларускія браты Андрэй і Сяргей Касьціцыны на лёдзе нічым не адзначыліся. Абедзьве шайбы былі закінутыя бязь іхняга ўдзелу.

Такім чынам лік у сэрыі 3:1 на карысьць «Філядэльфіі». Яшчэ адна параза «канадцаў» дазволіць Касьціцыным і Міхаілу Грабоўскаму далучыцца да нацыянальнай зборнай, якая ў суботу матчам са швэдамі пачынае барацьбу на чэмпіянаце сьвету ў Канадзе.

Нагадаем таксама, што за крок ад вылету знаходзіцца і «Каларада Эвэланш» Руслана Салея. Каманда з Дэнвэра можа канчаткова прайграць сэрыю ўжо гэтай ноччу, а Салей пасьпець да першага матчу зборнай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?