Каля 500 чалавек падпісаліся пад анлайн-петыцыяй з патрабаваннем адстаўкі міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча.
«Лічым, што міністр унутраных спраў — генерал-лейтэнант міліцыі Ігар Анатольевіч Шуневіч не дае рады сваім службовым абавязкам. Пад яго кіраўніцтвам супрацоўнікі ДАІ праяўляюць некампетэнтнасць у галіне бяспекі дарожнага руху, парушаюць з пастаяннай перыядычнасцю заканадаўства РБ ў сферы правоў і свабод грамадзян, страцілі давер у насельніцтва», — гаворыцца ў звароце на імя Аляксандра Лукашэнкі