Дзеянні мясцовых уладаў часам здзіўляюць сваім бюракратызмам. Чытаю рашэнне Астравецкага райвыканкама №124 ад 14 сакавіка 2016 года — і не магу не смяяцца.

 Чыноўнікі пераўтворваюць і пераймяноўваюць… дрэвы:

«У сувязі са зменай відаў, межаў, рэжымаў аховы і выкарыстання помнікаў прыроды мясцовага значэння пераўтварыць:

1.1. помнік прыроды мясцовага значэння «Дуб 1» у батанічны помнік прыроды мясцовага значэння «Дуб № 1»;

1.2. помнік прыроды мясцовага значэння «Дуб 2» у батанічны помнік прыроды мясцовага значэння «Дуб № 2»;

1.3. помнік прыроды мясцовага значэння «Дуб 3» у батанічны помнік прыроды мясцовага значэння «Дуб № 3».

Напэўна, пасля «пераўтварэння» зменіцца статус аховы. Але камусьці ж прыйшло ў галаву дадаваць у назву значкі!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?