Каля вёскі Мілавіды (цяпер Баранавіцкі раён) 3 чэрвеня 1863 года адбылася найбольшая ў час нацыянальна-вызвольнага паўстання Каліноўскага бітва інсургентаў з царскімі войскамі.

Рэгулярным расейскай часткам супрацьстаялі злучаныя сілы гарадзенскага, наваградскага, пружанскага, ваўкавыскага і слонімскага паўстанцкіх аддзелаў на чале з Аляксандрам Лянкевічам.

Паўстанцы адбілі ўсе атакі і, такім чынам, засталіся пераможцамі. Калі назаўтра атакі карнікаў аднавіліся, іх сустрэў пусты пакінуты лагер. Пра тую перамогу нашчадкам нагадвала капліца-помнік і ўсталяваны ў 1990 г. камень з мемарыльнай плітой.

Днямі на месцы бітвы з'явіўся новы мемарыяльны валун, на якім увекавечаныя імёны паўстанцкіх камандзіраў а таксама змешчаны медальён з партрэтам Кастуся Каліноўскага, які напярэдадні бітвы інспектаваў лагер інсургентаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0