На адкрыццё мотасезона міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч і памочнік прэзідэнта Віктар Лукашэнка прыехалі на дарагіх матацыклах.

Калона байкераў рушыла ад Кургана Славы да сталічнага Палаца спорту. Наперадзе ехаў Ігар Шуневіч на Harley-Davidson Electra Glide. Гэты матацыкл ДАІ летась атрымала ў падарунак ад амерыканскага вытворцы. Кошт такой мадэлі пачынаецца ад $35 тысяч.

У Віктара Лукашэнкі матацыкл быў яшчэ даражэйшым. Сын кіраўніка краіны ехаў на Harley-Davidson CVO Road Glide Ultra мінулага мадэльнага года. Цэны на яго стартуюць ад $55 тысяч. Віктар быў апрануты ў джынсавы касцюм і скураную камізэльку з лагатыпам HOG Harley-Davidson – гэта міжнародны клуб аматараў «Харлееў».

фота Дзмітрыя Ласько.

фота Дзмітрыя Ласько.

Віктар Лукашэнка прыехаў з сям'ёй. Фота Юліі Паляшчук.

Віктар Лукашэнка прыехаў з сям'ёй. Фота Юліі Паляшчук.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?