Беларусы, чыё мабільнае дастасаванне Masquerade набыў у сакавіку Facebook, заплацяць падаткі ад продажу кампаніі ў Беларусі. Пра гэта распавёў Сяргей Няўгень, сузаснавальнік кампаніі, падчас канферэнцыі Venture Day Minsk 21 красавіка.

Дакладная сума падаткаў, як і цана, якую заплаціў Facebook беларусам, невядомая, перадае партал dev.by.

Па ацэнцы беларускіх ІТ-бізнэсоўцаў, кошт MSQRD можа складаць ад 10 да 20 мільёнаў даляраў.

Яўген Няўгень і Сяргей Ганчар, сузаснавальнікі Masquerade, які дазваляе накладаць разнастайныя эфекты на відэа- і фотавыявы асоб карыстальнікаў, яшчэ ў пачатку года зарэгістравалі ў ЗША кампанію Masquerade Technologies, Inc.

Навіна аб тым, што Facebook паглынае беларускі стартап, з'явілася ў пачатку сакавіка, але цана трымаецца ў сакрэце. Па словах CEO Masquerade Яўгена Няўгеня, ён і Сяргей Ганчар — рэзідэнты Беларусі, а таму падаткі ад продажу сваёй амерыканскай кампаніі яны заплацяць у Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?