Ратавальнікі дэблакавалі кіроўцу аўтамабіля «Рэно-Сімвал» 2006 года выпуску, які на праспекце Незалежнасці ў Мінску урэзаўся ў мачту вулічнага асвятлення, паведамляе сталічнае ўпраўленне МНС. Кіроўца не справіўся з кіраваннем.
Работнікі МНС пры дапамозе аварыйна-выратавальнай прылады вынялі з салона аўтамабіля кіроўцу 1981 года нараджэння. Ён шпіталізаваны ў Бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі з папярэднім дыягназам «чэрапна-мазгавая траўма сярэдняй ступені цяжкасці, адкрыты пералом галёнкі, удар грудной клеткі».
Прычыны аварыі высвятляюцца.
0
0
0
0
0
0