Беларуска-сірыйскі навукова-тэхнічны цэнтр афіцыйна адкрыты 24 красавіка ў Хомсе (Сірыйская Арабская Рэспубліка) на тэрыторыі дзяржаўнага універсітэта Баас.

З сірыйскага боку ў цырымоніі ўзялі ўдзел міністр вышэйшай адукацыі САР Махамед Амер аль-Мардзіні, губернатар правінцыі Хомс Талал Баразі і кіраўніцтва ўніверсітэта Баас. Беларускую дэлегацыю ўзначаліў пасол у Сірыі Аляксандр Панамароў.

Навукова-тэхнічны цэнтр у супрацоўніцтве з Беларуссю адкрыўся ў Сірыі ўпершыню. Аналагічны цэнтр быў адкрыты ў БНТУ ў Мінску ў лютым 2010 года. У тым жа годзе было падпісана пагадненне аб адкрыцці Беларуска-сірыйскага НТЦ у Сірыі.

У рамках супрацоўніцтва плануецца абмен студэнтамі паміж Беларуссю і САР для праходжання практыкі, прафесарска-выкладчыцкім складам з мэтай вывучэння методыкі выкладання і развіццё культурна-сацыяльных адносін.

Па словах рэктара універсітэта Баас Ахмада Субхі, у ВНУ праходзяць навучанне 120 тысяч студэнтаў. Навучальны працэс не спыняўся на працягу ўсіх гадоў вайны ў Сірыі. Рэктар адзначыў, што на тэрыторыі ўніверсітэта падчас крызісу не адбылося ніводнага тэракту і ўзброенага сутыкнення, нягледзячы на тое што гістарычны цэнтр Хомса да 2013 года быў пад кантролем узброеных радыкальных груповак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?