У нядзелю, 24 красавіка, праходзяць чарговыя матчы 4-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. «Нафтан» і «Гарадзея» згулялі ўнічыю 0:0. «Слуцк» выйграў у салігорскага «Шахцёра» — 1:0. Адзіны гол на 85-й хвіліне забіў Ігар Бабко. Адзначым, што з 15-й хвіліны сустрэчы гарнякі гулялі ў меншасці — быў выдалены сербскі абаронца Нікола Ігняціевіч. Непрыемны эпізод адбыўся на 79-й хвіліне, калі пасля сутыкнення на полі на насілках вынеслі гульца «Слуцка» Ігара Варанкова. Яго звезла «хуткая». Дарэчы, сёння ў Варанкова дзень нараджэння.

Сёння таксама адбудуцца яшчэ два матчы: «Мінск»«Белшына», БАТЭ«Дынама» (Мінск). У суботу прайшлі тры матчы. «Крумкачы» выйгралі ў «Славіі» — 1:0, «Іслач» у гасцях перамагла «Віцебск» — 2:1, а брэсцкае «Дынама» выйграла ў «Нёмана» — 2:0.

Тур завершыцца ў панядзелак матчам «Граніт» — «Тарпеда-БелАЗ».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?