Мінскі метрапалітэн пераходзіць на летні рэжым працы ад 27 чэрвеня.

Пра гэта паведаміў на аператыўнай нарадзе ў Мінгарвыканкаме дырэктар дзяржаўнай установы «Сталічны транспарт і сувязь» Валерый Шкуратаў.

Інтэрвал руху цягнікоў у ранішнія гадзіны пік па першай лініі метро складзе 2,5 хвіліны, па другой — да 3 хвілін. У вячэрнія гадзіны пік інтэрвал руху па двух лініях метрапалітэна складзе да 3,5 хвіліны.

Пераход на летні графік працы наземнага транспарту сталіцы пройдзе ў чатыры этапы з 1 мая па 27 чэрвеня.

У ранішнія гадзіны пік на маршрутах скароцяць 134 адзінкі рухомага складу, у вячэрнія —119. Традыцыйна на летні перыяд будзе адменена праца пяці аўтобусных маршрутаў: № 7С, 185С, 187, 188С, 196.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?