mfa.gov.by

mfa.gov.by

Удзел у цырымоніі прыняла намеснік генеральнага сакратара ААН Хелен Кларк, якая прыбыла ў Мінск 24 красавіка, а таксама часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Скот Роланд.

«Мы павінны глядзець адзін на аднаго не праз збройныя прыцэлы, а павінны размаўляць, мець адкрыты дыялог.

Так, дыялог можа быць цяжкім, але мы павінны шукаць кампрамісныя рашэнні тых складаных пытанняў, якія здаюцца непераадольнымі», — сказаў кіраўнік МЗС.

На яго думку, Беларусь і ЗША цяпер як раз знаходзяцца на этапе «паступальнага пашырэння пазітыўнай атмасферы ў адносінах». «Я перакананы, што гэта працягнецца. У абодвух бакоў ёсць гатоўнасць да поўнай нармалізацыі нашых адносін. Мы маленькая краіна, і мы разумеем, якую ролю граюць ЗША ў свеце», - заявіў Макей.

У сваю чаргу Скот Роланд, адказваючы на пытанне аб магчымасці вяртання ў Мінск пасла ЗША, адзначыў: «Гэта, вядома, было б вельмі добрым крокам наперад. Я спадзяюся, што сёлета гэта можа быць тэмай для абмеркаванняў з Міністэрствам замежных спраў Беларусі».

У адказ на гэта Макей сказаў: «Я магу вам прадаць маленькі сакрэт: на адной з апошніх сустрэч з нашымі амерыканскімі партнёрамі наш прэзідэнт сказаў спадару Раланду: «Дык давайце мы вас прызначым паслом!» На жаль, гэта залежыць не ад нас, але мы працуем над тым, каб у бліжэйшай будучыні мы мелі магчымасць для паўнавартаснага, поўнафарматнага дыялогу на ўзроўні пасольстваў».

***

У сакавіку 2008 года колькасць супрацоўнікаў пасольства ЗША ў Мінску было скарочана па патрабаванні беларускага боку з 35 чалавек да пяці. Гэта адбылося пасля ўвядзення Злучанымі Штатамі санкцыяў у дачыненні да дзяржканцэрна «Белнафтахім» у сувязі з парушэннямі правоў чалавека. Крыху пазней пасол Беларусі ў ЗША Міхаіл Хвастоў быў адкліканы з Вашынгтона для кансультацый, а Мінск па патрабаванні беларускага боку пакінула пасол Карэн Сцюарт.

У 2014 годзе беларускі бок дазволіў павялічыць штат пасольства ЗША з пяці да шасці чалавек, пасля чаго амерыканскае дыппрадстаўніцтва пашырыла спіс візавых паслуг для грамадзян Беларусі.

У лютым гэтага года Скот Роланд выказаў надзею на тое, што пытанне аб пашырэнні штату амерыканскага пасольства ў Мінску будзе вырашана на працягу года. Ён падкрэсліў, што пытанне аб аднаўленні паўнавартаснай працы пасольства ЗША ў Беларусі «абмяркоўваецца і ў Вашынгтоне, і ў Мінску».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?