У сувязі з тым, што ў гэтым годзе Дзень працы прыйшоўся на адзін дзень з праваслаўным Вялікаднем, фармат правядзення святочных мерапрыемстваў некалькі змяніўся.

Масавыя шэсці і мітынгі ў Менску 1 мая праводзіцца не будуць. Пра гэта паведаміў старшыня Мінскага гарадскога аб'яднання арганізацый прафсаюзаў Мікалай Беланоўскі на аператыўнай нарадзе ў Мінскім гарадскім выканаўчым камітэце.

Традыцыйна да Першамая абновяць алею славы, дошкі гонару, у працоўных калектывах будуць ушаноўваць ветэранаў працы.

1 мая ў 10.00 адбудзецца ўскладанне кветак да помніка Леніна на плошчы Незалежнасці. А ў 12.00 пачнецца свята ў парку імя Горкага. Гараджан павіншуюць са Святам працы прадстаўнікі гарадскіх уладаў і Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. У святочнай праграме — выступленні творчых калектываў і конкурсы. Таксама будуць працаваць атракцыёны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?