3 мая ў прасторы «Корпус8» (пр. Машэрава, 9) адбудзеццаўручэнне першай Прэміі імя Цёткі. Вядоўца – Андрэй Хадановіч.

Прэмія будзе ўручацца ў дзвюх намінацыях: за найлепшы твор для дзяцей і падлеткаў і за найлепшае мастацкае афармленне. Кожны пераможца атрымае грашовую ўзнагароду, эквівалентную 2000$ паводле курсу Нацыянальнага банка. На імпрэзе можна будзе пагартаць і набыць кнігі, што намінаваліся на прэмію.

Больш падрабязную інфармацыю пра прэмію можна знайсці на сайце ciotka.by.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0