Здымак У. Грыдзіна

Асуджанага віцебскага прадпрымальніка Сяргея Парсюкевіча 2 мая перавялі ў следчы ізалятар Жодзіна (Смалявіцкі раён). Пра гэта БелаПАН паведаміла яго адвакат Вера Страмкоўская.

Паводле слоў адваката, перавод звязаны з рамонтам следчага ізалятара ў Мінску. В.Страмкоўская праінфармавала, што стан здароўя прадпрымальніка здавальняючы. «Усе лекі, якія яму неабходныя, сваякі перадалі», — сказала яна. Раней гаварылася пра тое, што С.Парсюкевіча пакладуць у бальніцу, аднак, паводле слоў адваката, «вострай неабходнасці пакуль у гэтым няма».

С.Парсюкевіч быў асуджаны на два з паловай гады пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі агульнага рэжыму за збіванне супрацоўніка мінскага цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў Аляксандра Дулуба. Суд адбыўся 23 красавіка. Сам прадпрымальнік віну не прызнаў і 28 красавіка накіраваў у Мінскі гарадскі суд скаргу на рашэнне суда Маскоўскага раёна сталіцы. Разам з адвакатам В.Страмкоўскай яны адзначылі «тэндэнцыйнасць, як у працэсе расследавання, так і ў прадстаўленні гэтай справы суду». Напрыклад, суд не прызнаў паказанні сведак з боку абароны і не звярнуў увагі на супярэчнасці ў паказаннях сведак з боку абвінавачання.

Натальля Кароткая, БелаПАН

Глядзі яшчэ:
Злавесны знак усім былым і цяперашнім сілавікам

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0